Фальклорнае свята "Мы Вясну гукаем"

03.04.2024

Жавароначкі, прыляціце,
Цёпла лецейка прынясіце,
А зімачку прыбярыце,
Бо зімачка надаела,
Нам хлебушак пераела.

Cёння ў дашкольнай установе свята - Гуканне Вясны. У гэты дзень дарослыя  разам з дзецьмі спяваюць  вяснянкі, гуляюць ў гульні, чытаюць вершы пра вясну - вітаюць вясну-красуню. Лічыцца, што менавіта з гэтага дня і пачынаецца сапраўдная вясна. 

 

На свята  дзеці прыйшлі з птушкамі, якіх зрабілі сваімі рукамі, каб вiтаць iмi   Вясну, а таксама птушак з цеплых краёў. У карагодзе "Сонейка" весела гукалі Вясну і заклікалі вясновае Сонейка.

 

Не заставіла Вясна-красна яе доўга чакаць, з падарункамі яна завітала да дзяўчынак і хлопчыкаў

 

Падчас правядзення свята выхаванцы акунуліся ў атмасферу беларускага народнага каларыту, пазнаёміліся з народнымі традыцыямі, слухалі беларускую народную музыку.